Што ж гэта за такое цікавае слова? 🤔
Забаўлянка — гэта маленькая вясёлая гульня, пацешка або забаўка, якая дапамагае дзеткам развівацца, вучыцца гуляць разам і проста радавацца кожнаму дню! 😊
На гэтым тыдні ў нашым садку мы знаёміліся з рознымі забаўлянкамі: «Ладушкі»,«Ходзiць коцiк па палях», «Ягорачка», «Ты, каза, каза, лупяныя вочы»,«А ты, коцiнька-каток… ».
Дзеці былі ў захапленні! 🥰
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, Кацэруба Г. Л.
12.11.2026